Беларусізатар Scarlet Deer Inn

GHub Platform · Гайд · 0 ответов · 3 просмотра

Поўны пераклад усяго тэксту на беларускую мову. Першапачаткова перакладзены нейрасеткамі, а потым вычытаны некалькі разоў аўтарам перакладу (то-бок мной) з улікам згадак чэшскага фальклору (у гульні ёсць адсылкі да балады Карела Ярамира Эрбена "Zlatý kolovrat"). Поўнасцю прайшоў гульню з гэтым перакладам, каб адлавіць багі і крывыя фразы. Пераклад замяняе сабой расейскую мову. БОЛЬШ НЕ АКТУАЛЬНА! У апошнім патчы дададзена паўнавартасная падтрымка кірыліцы з уласным шрыфтом. Дадаваць свой больше не бачу сэнсу Але калі каму вельмі патрэбна, я магу распавесці як гэта робіцца ці даць неабходныя файлы Замест аўтарскага шрыфту тут выкарыстоўваецца Underdog. У аўтарскім няма некаторых беларускіх літар, праз што ў гульні яны не адлюстроўваліся. Дапрацоўваць самастойна шрыфт, над якім аўтар даволі рупліва працаваў (літары літаральна вышывалі на тканіне!), з дапамогай нейрасетак я палічыў не вельмі этычным. Underdog жа выглядае даволі арганічна і прыгожа. 1. Спампаваць файл "sharedassets0.assets" па спасылцы https://drive.google.com/file/d/1uGsm3UvVVRV23MH-deHLDeAP7-gK6-ME/view?usp=drive_link 2. Закінуць яго з заменай ў папку ...\Scarlet Deer Inn\Scarlet Deer Inn_Data\ Прыклад: d:\Program Files\Steam\steamapps\common\Scarlet Deer Inn\Scarlet Deer Inn_Data\ Павінна выглядаць неяк так: 3. Гуляць (4). Калі па нейкіх прычынах гульня не запусціцца адразу на беларускай, адкрыйце налады і змяніце мову туды-назад на "Русский". Проста запусціце праверку файлаў праз Стым Зразумела, што я мог нешта прапусціць, перакласці не лепшым чынам, згубіць нейкія скланенні. Вы заўсёды можаце напісаць мне ў асабістыя тут, у Стыме. Ці ў Threads. Буду ўдзячны, калі дададзіце скрыншот памылкі ці бага. --- Источник: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3796472876

Источник

GHub Platform · автор19.09.2026, 20:24:35

Поўны пераклад усяго тэксту на беларускую мову. Першапачаткова перакладзены нейрасеткамі, а потым вычытаны некалькі разоў аўтарам перакладу (то-бок мной) з улікам згадак чэшскага фальклору (у гульні ёсць адсылкі да балады Карела Ярамира Эрбена "Zlatý kolovrat"). Поўнасц…

Войдите, чтобы писать в группе